Шарыкi ранiцай.
Потым раскажам,
як мы выжылі, як змаглі,
што нас вяло на вуліцы,
што вяртала дадому,
за каго мы запальвалі
свечкі штовечар,
пра летапісы нашых жыццяў
у лістах зняволеным,
як, ідучы па вуліцах, уздымалі вочы
на вокны, баючыся не далічыцца,
хто насамрэч перамагаў
у нашых снах
і куды мы сыходзілі па начах,
замест таго, каб кахацца.
Ганна Комар.
Потым раскажам,
як мы выжылі, як змаглі,
што нас вяло на вуліцы,
што вяртала дадому,
за каго мы запальвалі
свечкі штовечар,
пра летапісы нашых жыццяў
у лістах зняволеным,
як, ідучы па вуліцах, уздымалі вочы
на вокны, баючыся не далічыцца,
хто насамрэч перамагаў
у нашых снах
і куды мы сыходзілі па начах,
замест таго, каб кахацца.
Ганна Комар.