«У 1932 годзе ў БССР была разгромлена газета “Савецкая Беларусь”, якую рэдагаваў Міхась Чарот. Газет…

«У 1932 годзе ў БССР была разгромлена газета “Савецкая Беларусь”, якую рэдагаваў Міхась Чарот. Газета гэта была хаця і савецкая, але цалкам прабеларуская і не надта партыйна дысцыплінаваная. Грамілі яе не за дзень, а доўга. Звольнілі Чарота, арыштавалі рэдакцыю, распачалі шэльмаванне ў прэсе. А потым закрылі, крышачку счакалі – і перадалі назву цалкам паслухмянай газеце “Рабочы”. Каб назва асацыявалася толькі і выключна з паслухмянасцю. Цяпер гэта СБ.

У дзевяностыя, хто памятае, дакладна па такой схеме знішчылі НТВ: перадавы тэлеканал закрылі, а пад гэтай шыльдай стала працаваць тое панылае дно, якое і цяпер працуе.

То паглядзім, ці тая самая метадычка.»
Ганна Севярынец
#история