
Мы тут трохі пагарталі архівы, і заўважылі цікавае: калісьці кандыдатка Шкроб абяцала, акрамя іншага, рэмантаваць стадыён 14-й гімназіі. Як і цяперашняя кандыдытка ў Менскі гарадскі савет Мысліўчык абяцае тое ж самае. Кандыдат Галіцкі, дарэчы, не – пра стадыён маўчыць, што правільна. А што з таго, што абяцала Шкроб, было зроблена? Ёсць падазрэнне, што нічога. Праграму кандыдата ў Палату ад Васняцоўскай акругі Рачкова знайсці – той яшчэ квэст. То можна зрабіць стаўку, ці ёсць у ёй шматпакутны стадыён. Выбары – звыклы шабаш, пра які нам масава дасылаюць смскі і здымаюць тупыя ролікі. Але як жа гэта трэба апупець, каб свядома ісці на гады працы , ды якой – жэрці грошы тых, з кім жывеш у адным раёне, адным горадзе і адной краіне, ды сц..ць людзям у вочы. То нядобрых выбараў вам, ганебнікі