“Затрыманы, былы супрацоўнік сілавых структур Кулакоўскі Зьміцер мае патрэбу ў мед дапамозе!
У Зьмітра дыябет, які прагрэсаваў пасля мінулых арыштаў. Па наяўнай інфармацыі яму не даюць лекі, у Дзмітрыя вельмі апухлі ногі. Яго трымалі з людьмі без пэўнага месца жыхарства, у карцары, без бялізны.
Ён паведаміў, што ў яго вельмі баляць ногі. Яго хацелі зняць у сюжэце для БТ, ён адмовіўся, яго шантажавалі, білі.
Зьмітру Кулакоўскаму патрэбна падтрымка, просім агалоскі і патрабуем дапусціць да яго медыкаў і аказаць неабходную дапамогу
Не дапусьцім яшчэ адной ахвяры рэжыму! “
Нагадаем, што Зьміцер раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Працаваў у міліцыі з 2006 года, мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва.
Пасля выбараў 2020 ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады. У верасні прынялі яго рапарт на звальненне. А потым неўзабаве абвясцілі падазраваным па справе ў абразе прадстаўніка ўлады.
22 студзеня 2021 года прыгавораны да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову ( “хімія”). Вызвалены ў зале суда.
20 траўня ён ізноў быў затрыманы і адпраўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
Пасля ён быў асуджаны на 15 содняў. Як паведамляюць нам, здзекі над Зьмітрам, якія былі і раней, працягваюцца і цяпер.
Зьмітру неабходна медыцынская дапамога! Не маўчым аб гэтым!
@belhalat_by
У Менску зноў затрымалі былога міліцыянта Кулакоўскага, які звольніўся пасля 9 жніўня
Мужчына знік з дому