Міліцыянтам на памяць Можна хлусіць у падручніках, кнігах, Можна хлусіць у завулках Нямігі, Можна хлусіць і дарослым, і дзецям, Можна хлусіць бюракратам, паэтам, Можна хлусіць і суседзям у вочы, Можна хлусіць ува сне, сярод ночы, Можна хлусіць адвакатам, суддзям, Можна хлусіць так і сяк, тут і там, Можна хлусіць на дзяржаўных каналах Можна хлусіць на крутых пʼедэсталах, Можна хлусіць у касцёле, царкве, Можна хлусіць і самому сабе, Можна хлусіць рыфмаваным радком, Загадзя можна хлусіць, наўздагон, Можна хлусіць мудрацам ва ўніверах, Можна хлусіць — хтосьці нават паверыць. Можна хлусіць — немагчыма змыць пах Праўды й бязвіннай крыві на руках. — Анхела Эспіноса —