Запрашаюць навучыцца ствараць уласныя адукацыйныя праграмы для супольнасці беларусаў і беларусак у эміграцыі.
На праграме вы навучыцеся: Ацэньваць патрэбы сваёй мэтавай аўдыторыі. Распрацоўваць адукацыйная падзеі/курсы. Арганізоўваць прастору для навучання, якая будзе матываваць удзельнікаў і ўдзельніц і весці іх да чаканага выніку. Фасілітаваць навучанне і збіраць зваротную сувязь, якая дапаможа палепшыць тваю працу.
Падрабязны расклад і змест праграмы можна паглядзець тут.
*Трэнінг праводзіцца DVV International ў межах праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.