Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі (European Endowment for Democracy) шукае стажора ў грантавы аддзел (рэгіён Усходняга партнёрства). Стажор будзе дапамагаць у падрыхтоўцы стандартнай дагаворнай дакументацыі, правяраць фінансавыя справаздачы (у асноўным на рускай і англійскай мовах) і выконваць іншыя адміністрацыйныя задачы, перакладаць кароткія тэксты з рускай на англійскую і наадварот, абнаўляць базу даных і весці архіў.
Кандыдат павінен: – разбірацца ў працэдуры выдачы грантаў – валодаць англійскай і рускай мовамі (валоданне ўкраінскай і/або грузінскай мовамі будзе перавагай).
Стажыроўка прапануе: – 1900 EUR / месяц – частковае пакрыццё выдаткаў на харчаванне і праязны.