Погляд на сучаснае беларускае мастацтва арт-менеджаркі Вольгі Мжэльскай
Запрашаем на анлайн-размову пра сучаснае беларускае мастацтва з арт-менеджаркай Вольгай Мжэльскай!
Пагутарым пра рознае ў мастацтве, але збольшага пра беларускае мастацтва. Чым унікальнае беларускае мастацтва? Чаму яно такое, а не іншае? Ці будзе развівацца беларускі арт-кірунак і якімі шляхамі? Чаму важна купляць і калекцыянаваць беларускае мастацтва?
На ўсе гэтыя і любыя вашы пытанні разам з Вольгай адкажам 31 ліпеня на анлайн-сустрэчы!
Умовы ўдзелу: 31 ліпеня, 18:30 па Варшаве (19:30 па Мінску) Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі. Для ўдзелу просім зарэгістравацца па спасылцы ТУТ Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты. На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.