Міжнародная праграма Studija AIR запрашае творцаў розных дысцыплін, каб яны маглі папрацаваць над сваімі праектамі ў #арт-прасторы ў горадзе Кулдыга. Прыярытэт будзе аддадзены праектам пра экалогію, прыроду, змену ландшафту, уразлівасць і г.д.
Рэзідэнцыя не фінансуе пражыванне, праезд і суткавыя, аднак дапамагае з заяўкай на фінансаванне. Можна разгледзець праграмы мабільнасці ад ArtPowerBelarus і CultureMovesEurope (для тых, хто легалізаваны ў ЕС).
Арганізатары прапануюць: – студыйную прастору – куратарскую дапамогу – магчымасць публічна прэзентаваць сваю практыку.