Для каго:#творцы альбо групы творцаў (да 3 чалавек) і #даследчыкі. Калі: 10 тыдняў з верасня 2025 альбо з лютага 2026.
З 1971 года Фонд Camargo прызначыў рэзідэнцыі амаль 1500 асобам у рамках сваёй місіі па падтрымцы наватарскіх даследаванняў, эксперыментаў і міждысцыплінарных падыходаў у галіне мастацтва і гуманітарных навук. Кожны год экспертная група навукоўцаў і мастацтвазнаўцаў выбірае 14 чалавек/каманд. Вітаюцца навукоўцы і #творцы з усіх краін і нацыянальнасцяў, якія прадстаўляюць шырокі спектр творчых думак і практык.