З 1 жніўня запускаецца новы конкурс Culture Moves Europe – праграмы мабільнасці для творцаў і культдзеячаў, легалізаваных у ЕС
А на ўжо гэтым тыдні вы можаце задаць пытанні па трэвэл-грантах CME на інфасесіі праграмы!
Для каго:#творцы і # культдзеячы. Калі: 26 ліпеня ў 11:00 CET.
Culture Moves Europe – гранты мабільнасці для прадстаўнікоў культуры, якія працуюць у наступных сектарах: #музыка, #літаратура, #архітэктура, культурная #спадчына, #дызайн (у тым ліку адзення), выяўленчае #мастацтва і #выканальніцкія_мастацтвы. Гранты даступныя для тых, хто базуецца ў Еўропе, і могуць пакрыць праезд, пражыванне, выдаткі на прыём гасцей і працоўныя паездкі.
Culture Moves Europeзапрашае на інфасесію, падчас якой можна будзе задаць пытанні пра праграму трэвел-грантаў. Зарэгістравацца.