Harmony in diversity – міжнародны абмен Erasmus+ у #Венгрыя
Для каго: беларусы/_кі з Беларусі, Польшчы і краін Балтыі да 30 гадоў. Калі: 10 – 17 верасня.
Дагэтуль еўрапейская прастора па-ранейшаму сутыкаецца з праявамі ксенафобіі, антысемітызму, ісламафобіі і мовы варожасці. Чаму так складана прыняць рэлігійную і нацыянальную ідэнтычнасць іншага чалавека, а ненавідзець так проста? У чым заключаецца небяспека рэлігійнай нецярпімасці? Як пераканаць сябе і навакольных, што дыялог, а не варожасць – шлях да дасканалага грамадства? Ініцыятыва Форын-офіс запрашае і знайсці адказы на гэтыя пытанні ў рамках міжнароднага абмену Erasmus+ «Harmony in diversity».
Унёсак за ўдзел (для адабраных удзельнікаў) – 30 EUR.