Перформанс-опера «Sun & Sea» створана літоўскімі мастачкамі і атрымала міжнароднае прызнанне – у тым ліку «Залатога льва» на 58-й Венецыянскай біенале. Кожны раз у праект запрашаюць артыстаў ды перформераў рознага ўзросту, полу і тыпу знешнасці. У гэты раз паказ адбудзецца падчас фестывалю Malta. Адабраныя ўдзельнікі_цы будуць выступаць у купальніках пастэльных тонаў, праводзячы свае дні на пляжы так, як ім падабаецца – чытаць, гуляць, забаўляцца.
Праца валанцёрская, аднак гэта добрая магчымасць удзелу ў сусветна вядомым праекце.