Wisla Video Forum — міжнародны форум Press Club Belarus, прысвечаны патэнцыялу відэафарматаў. Пройдзе ў Варшаве 13-14 верасня. Адкрываем рэгістрацыю!
Дэдлайн заявак: да 15 жніўня 2024 года
Для каго: медыяменеджэраў, прадзюсараў, відэажурналістаў і незалежных аўтараў, якія працуюць з грамадска значным, але неабавязкова навінавым кантэнтам.
Што вы атрымаеце ад удзелу?
Экспертызу ад сусветных і беларускіх медыяпрафесіяналаў, новыя веды і кантакты, а яшчэ магчымасць запітчыць свой праект і атрымаць прэмію.
У фокусе: – сакрэты ўстойлівага росту на платформах; – навіны новай эпохі; – патэнцыял нізкабюджэтных відэа; – прыцягненне маладой аўдыторыі; – вяртанне доўгіх фарматаў; – майстар-класы ў рэжыме live; – пітчынг вашых праектаў; – ноч факапаў.
Бясплатна, колькасць месц абмежаваная. Магчымая аплата дарогі і жытла. Будзе сінхронны пераклад з англійскай.