Міжнародная арганізацыя па міграцыі ў Літве (IOM Lithuania) запрашае падаваць заяўкі на арганізацыю …

Міжнародная арганізацыя па міграцыі ў Літве (IOM Lithuania) запрашае падаваць заяўкі на арганізацыю мерапрыемстваў у Цэнтры інтэграцыі і інфармацыі аб міграцыі – MiCenter

Мэта прадастаўлення малых грантаў мігрантам у Літве — заахвочванне да арганізацыі мерапрыемстваў, семінараў і трэнінгаў, накіраваных на дэманстрацыю іх талентаў.

Конкурс скіраваны на мігрантаў і мігрантак, якія:
⁃ атрымалі рэгістрацыйную картку або часовы від на жыхарства ў Літве
⁃ маюць/ могуць мець сертыфікат самазанятага або кампанію.

Можна падавацца ад імя як фізічнай, так і юрыдычнай асобы.

Прадастаўляюцца:
⁃ гранты ў памеры да 500 еўра на кожнага бенефіцыяра для адабраных праектаў.
⁃ памяшканні, гукавое і відэаабсталяванне, інфападтрымка.

Падаць заяўку.  Заяўкі прымаюцца на LT, EN ці RU мовах.

#Вільнюс #Літва #НДА #грамадскія_праекты #конкурс_грантаў #актывісты #творцы #культменеджары