Запрашаюць даслаць фотапрацы, звязаныя з тэмай «Fremkaldelse». Гэтае дацкае слова звязана з фатаграфічным працэсам і абазначае той момант, калі выява ўзнікае ад святла. Цікавяць праекты, якія даследуюць выхад з цемры ў святло. Мэта конкурсу – персанальныя выставы Капенгагенскага фотафестывалю. Творцы будуць працаваць з куратарскай камандай над планаваннем выставы ў памяшканні або на адкрытым паветры.
Галоўны прыз: – персанальная выстава Copenhagen Photo Festival.