Гэты івэнт для ўсіх, хто калісьці марыў спяваць, але не было часу ці магчымасцяў, а таксама для тых, хто хоча паспрабаваць штосьці новае. Галоўная задача майстар-класа – паказаць, што спяваць, імправізаваць і рабіць нешта творчае можна ў любым узросце, з любой вакальнай падрыхтоўкай (нават без яе) і гэта можа быць вельмі лёгка, без напругі і прыгожа.