Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World. One World арганізаваны чэшскай некамерцыйнай і няўрадавай арганізацыяй People in Need. Прымаюцца фільмы, праца над якімі скончана ў 2023–2025 гадах. Фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. Пры адборы ўдзельнікаў камітэт аднолькава арыентуецца як на праваабарончы змест, так і на мастацкую якасць.
Фестываль бярэ ўнёсак для пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў – 20–30 EUR. Для удзельнікаў з Беларусі гэты збор адменены.