Artist in-Residence Center McColl Center – сусветна вядомая праграма, якая прапануе мастакам засяродзіцца на працы і паўзаемадзейнічаць з супольнасцю Igniters Цэнтра McColl і мясцовым творчым сектарам. На рэзідэнцыі мастакі будуць мець доступ да агульных лабараторый і студый (3D-лабараторыя, студыя керамікі + скульптуры, цёмны пакой, медыя-лабараторыя, дрэваапрацоўчы цэх). Мастакі-рэзідэнты паўдзельнічаюць у групавой выставе і правядуць 1-2 публічныя мерапрыемствы.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – куратарскую дапамогу – маркетынгавую і PR-падтрымку – харчаванне – праезд.
З-за візавых абмежаванняў замежныя творцы не могуць разлічваць на стыпендыю, аднак праграма пакрые амаль ўсе выдаткі.