«Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва» – анлайн- і афлайн…

«Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва» – анлайн- і афлайн-#лекцыя ад праекта Culture Makes у #Варшава, #Польшча

Калі: 30 жніўня ў 18.00 (па Варшаве).
Дзе: анлайн і ў Warszawskie Obserwatorium Kultury.

Лекцыя будзе прысвечана дэкаланіяльным практыкам, якія ўключаюць маргінальныя галасы, пераасэнсоўваюць існуючыя творы і пераглядаюць музейныя практыкі. Вы таксама даведаецеся, як гэтыя тэндэнцыі адлюстроўваюцца ў польскім, беларускім і ўкраінскім мастацтве.

Спікерка Міхаліна Саблік – гісторык мастацтва і куратарка выстаў і публічных праграм, куратарка больш за 20 выстаў у Польшчы і за мяжой, адштурхоўваючыся ад тэмы сёлетняй Венецыянскай біенале «Чужынцы паўсюль», якую курыруе Адрыяна Педраса, паглыбіцца ў новыя тэндэнцыі ў свеце мастацтва.

Працоўная мова – польская, пераклад на беларускую будзе даступны у Zoom-вебінары.

Зарэгістравацца.

#арт #мастацтва #адукацыя #даследванні #публічныя_прасторы