Для каго:#даследчыкі розных дысцыплін, якія маюць кандыдацкую ступень. Калі: 6 – 24 месяцы з 2024.
Гэта цалкам фінансуемая праграма стыпендый для правядзення даследчай працы ў прымаючай установе ў Германіі. Удзельнікі могуць выбіраць прымаючыя ўстановы ў адпаведнасці са сваім уласным выбарам. Запрашаюць даследчыкаў з усіх краін за выключэннем Германі і Бразіліі.
Што дае праграма: – стыпендыю 2760-3170 EUR / месяц – інтэнсіўны курс па мове – кампенсацыю выдаткаў на праезд – фінансавую дапамогу на сям’ю – медыцынскую страхоўку.
Неабходна веданне англійскай мовы. Па некаторых спецыяльнасцях – нямецкай.