Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 3 месяцы ў інтэрвале жнівень 2025 – жнівень 2026.
Інстытут перспектыўных даследаванняў Афрыкі імя Мэрыяна (MIASA) запрашае творцаў паўзаемадзейнічаць з міждысцыплінарнымі навуковымі групамі і/або індывідуальнымі навуковымі супрацоўнікамі ва Універсітэце Ганы. Асабліва цікавяць творчыя праекты, якія прысвечаны тэмам устойлівасці, навакольнага асяроддзя, канфлікту і міру, дэмакратыі, афрыканскіх гарадоз, міграцыі і г.д.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 1500 EUR / месяц – вытворчыя выдаткі да 500 EUR / месяц – працоўную прастору.