Варкшоп з Марыяй Бяганскай – сертыфікаванай эксперткай па працы каманд у Notion
Калі: 29 жніўня ў 17.00 (па Варшаве).
Пасля паспяховага правядзення воркшопа па Notion «Культурны код» ладзіць яшчэ адну сустрэчу з Марыяй Бяганскай. Сертыфікаваная экспертка і афіцыйная амбасадарка Notion гэтым разам зробіць акцэнт на запыце ад удзельнікаў і раскажа, як бясплатна зрабіць у Notion сваю публічную старонку. Што будзе на воркшопе: – стварэнне чарнавога варыянта сайта на базе Notion – структура і афармленне сайта – асноўныя элементы – старонкі, спасылкі і медыякантэнт – базавы функцыянал: праца з тэкстам, табліцамі, спіскамі – як публікаваць сайт і адсочваць яго наведвальнасць.
«Notion – гэта інструмент, які можна зразумець толькі практычным метадам», – перакананая экспертка. Таму абавязкова далучайцеся, каб палепшыць свае навыкі і лепш арганізаваць сваю працу.