У Варшаве з’явілася пляцоўка для прафесіяналаў і аматараў тэатру – Teatr TuT
Асноўная ідэя – аб’яднанне прафесійных актораў(-ак), рэжысёраў(-ак), усіх творчых людзей, звязаных з тэатральнай дзейнасцю, у адным месцы. Асаблівая ўвага надаецца тым, хто вымушана пакінуў Беларусь і цяпер не можа працягваць творчую дзейнасць, у сілу розных абставін, губляючы і кваліфікацыю, і магчымасць творча расці далей.
Зараз там адкрыты дадатковы набор у тэатральную студыю на курс па акторскім майстэрстве, які будзе карысны тым з беларускай плыні «варшавякаў», хто хоча:
– разняволіць сябе і навучыцца кіраваць сваім целам,
– напрацаваць сцэнічную упэўненасць у сабе і пераадолець боязь публічных выступаў,
– стаць часткай тэатра і прымаць удзел у спектаклях.
Важна: Прапанова платная (да 300 zl/месяц), але акрамя асабістага профіту для ўдельнікаў, важная і для падтрымкі тэатральных дзеячоў з Беларусі і іх прафесійнымі сувязямі ў іншай краіне.
Ддл: 2.02
Больш: на фб-старонцы студыі
#тэатр #Варшава #Польшча #курс #студыя