Міжнародная #прэмія Prix Virginia 2022 для жанчын-фатографаўПрэмія з галоўным прызам у 10 000 EUR за…

Міжнародная #прэмія Prix Virginia 2022 для жанчын-фатографаў

Прэмія з галоўным прызам у 10 000 EUR заснавана Асацыяцыяй імя Сільвіі Шыльдж (The Association Sylvia Schildge) і ўручаецца раз на два гады. У 2022 галоўная пераможца і 10 фіналістак будуць аб’яўлены 2 лістапада.
Для каго: могуць удзельнічаць толькі жанчыны-#фатографы любога ўзросту і нацыянальнасці.
Умовы: Работы, якія заяўляюцца на конкурс, не павінны ўдзельнічаць у якіх-небудзь выставах або публікавацца ў Францыі, не павінны быць вынікам рэдакцыйнага задання ці рэкламнай здымкі.
Працы можа заяўляць як сама жанчына-фатограф, так і прафесійныя эксперты (фотарэдактары, уладальнікі галерэй, фотаагенты і іншыя спецыялісты).

Заяўка павінна ўключаць:
– CV;
– кароткі матывацыйны ліст, у якім апісаны творчы і мастацкі аспекты прадстаўленай працы;
– 12-18 фота, якія ўяўляюць сабой адну тэматычную працу/серыю. Любая тэматыка, ч/б або ў колеры, фармат jpeg.

Ддл: 7.05.2022
Больш

#жанчыны_творцы #фатаграфія