De Structura – маштабны праект, які – праз даследаванні, творчую працу і развіццё дыскурсу – будзе раскрываць і кідаць выклік дамінантным парадыгмам і структурам еўрапейскіх мастацкіх светаў.
Праект збярэ 150 (!) маладых пачынаючых спецыялістаў з розных краін еўрапейскага кантынента, каб разам рэалізаваць 20 трансгранічных праектаў і адкрыць для сябе інстытуцыйную палітыку мастацтва.
Для каго:
– матываваныя маладыя людзі 21-30 год з амбітным наватарскім мысленнем
– #мастакі, спецыялісты у галіне #мастацтва, #дызайнеры і работнікі культуры (#візуальныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы), якія маюць хаця б стартавы досвед працы і імкнуцца да ўдасканалення #арт-сектара Еўропы.
Праект будзе разгортвацца па кроках:
1. Да канца сакавіка – адбор 100 удзельнікаў. Анлайн-працы ў групах («think tanks») па 10 чалавек, кожная з якіх будзе мець пэўную тэму, актуальнай у свеце мастацтва.
2. Форум у Таліне, #Эстонія, 17-26.07.2022: Прэзентацыі вынікаў даследванняў ад «think tanks», абмеркаванне праблем, абазначаных у іх і брэйншторм над магчымымі рашэннямі. Справаздача з рэкамендацымі будзе распаўсюджаная сярод рэлевантных еўрапейскіх устаноў і асоб. Планаванне супольных мастацкіх праектаў.
3. Ліпень-лістапад 2022: рэалізацыя праектаў, распрацаваных на форуме. Выніковая сустрэча з удзелам прадстаўнікоў усіх груп у Нідэрландах. Зваротная сувязь аб выкліках у рэалізацыі мастацкіх праектаў у краінах Еўропы будзе сабраная ў другі даклад – для распаўсюду сярод устаноў і асоб, якія прымаюць рашэнні.
Ддл: 28.02.2022