«Постаць мужчыны»‘ 2022 –#конкурс мастацкіх прац для Kunstbehandlung (Мюнхен, #Германія)
З 2010 года гэтая галерэя змяшчае тэму «Постаць мужчыны» (Male Figure) ў цэнтры штогадовай сусветна вядомай групавой выставы. Выстава ўключае ў сябе творы вядомых мастакоў, да якіх далучаюцца новыя таленты, што адкрывае для рознай аўдыторыі новыя погляды на гэты напрамак фігуратыўнага #мастацтва. Куратарскі падыход да «мужчынскай постаці» ўключае суб’ектыўнасць, асабістасць, часта крытыку, часам гумар, эксперыментаванне з відамі выяўленчага мастацтва.
Для каго:#мастакі, #фатографы. Дапускаецца разнастайнасць тэхнік і стыляў (у тым ліку карціны, #скульптура, #фатаграфія ню і партрэты, эскізы, поп-арт, абстракцыя і фотарэалізм).
Што падрыхтаваць: – фатаграфіі максімум 5 прыкладаў работ, якія раней не экспанаваліся. – кароткую біяграфію і кантакты (на нямецкай або англійскай мове).