SAFEMUSE – бяспечная рэзідэнцыя для творцаў на 6 месяцаў у Осла, #Нарвегія
У адказ на ўсё большую палярызаванасць у свеце, абмежаванне свабоды выказвання, выклікі, звязаныя з цэнзурай і фізічнай небяспекай, актывісцкім аспектам #мастацтва, у сталіцы Нарвегіі Осла арганізуецца #рэзідэнцыя для творцаў, якія жывуць пад пагрозай або па розных прычынах не могуць свабодна працаваць у сваім месцы пражывання.
Да прыезду каардынатары праграмы разам з асобным кандыдатам (-кай) складуць план – змест і мэты рэзідэнцыі. Прадугледжваецца супрацоўніцтва з абранымі творцамі, якія жывуць у Нарвегіі, і магчымасці для прэзентацый творчасці мастака.
Для каго: #творцы ва ўсіх культурніцкіх дысцыплінах.
Прадастаўляецца:
6 месяцаў на мастацкае/творчае развіццё. Праграма, пры падтрымцы муніцыпалітэта горада, пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з паездкай і знаходжаннем творцаў у Нарвегіі, а таксама дапаможа ў працэсе падачы заяўкі на візу. Праграма не пасуе для падаўжэння знаходжання ў краіне.
Партнер:
Nordic Black Theater – гэта самакіруемы тэатральны фонд, заснаваны ў 1992 годзе. Асноўным відам дзейнасці з’яўляюцца тэатральныя пастаноўкі, але яны працуюць з шырокім спектрам партнёраў у розных відах творчасці. Яны таксама працуюць з развіццём маладых транcкультурных актораў праз тэатральную школу Nordic Black Xpress (NBX).
Ддл: 15.02.2022
Падрабязнасці
#выканальніцкія_мастацтвы #візуальныя_мастацтвы #музыка #тэатр #міждысцыплінарныя_праекты