Новы #OpenCall ад ForumCiv – праграмы грантавай падтрымкі БеларусіТэматычныя кірункі:⁃ сінхранізацыя…

Новы #OpenCall ад ForumCiv – праграмы грантавай падтрымкі Беларусі

Тэматычныя кірункі:
⁃ сінхранізацыя праграм дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятываў і актывістаў,
⁃ агульная падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці, каб яна працягвала ствараць альтэрнатыўнае, заснаванае на фактах апавяданне аб бягучых падзеях у краіне;
⁃ праца наўпрост з грамадзян(к)амі Беларусі, каб тыя атрымалі дастаткова ведаў і навыкаў і стварылі сетку аднадумцаў(-ак).
Для каго:
– беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, ініцыятывы і групы, незалежна ад статусу рэгістрацыі;
– недзяржаўныя, непалітычныя, некамерцыйныя; нерэлігійныя;
– працуючыя на дэмакратычнае развіццё Беларусі.

Умовы:
⁃ бюджэт – да 100 000 EUR,
⁃ праект павінен скончыцца да 31 снежня 2023 года.
⁃ Важна! Асновай для ацэнкі праектных заявак служыць падыход, заснаваны на абароне правоў чалавека (Human rights based approach). Па ім ёсць дапаможны дакумент.
Працэдура адбору:
1. Запоўніце форму канцэпцыі праекта (не больш за 2 стар.) + бюджэт (мовы: англ/рус/бел)
2. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя запоўніць поўную форму заяўкі.

Ддл: 14.02, 9:00 па Віленскім часе. Наступны прыём заявак адкрыецца 25 сакавіка 2022.
Падрабязнасці

#грамадскія_праекты #грант #правы_чалавека