Голдсмітс, Лонданскі ўніверсітэт, абвесціў адкрыты міжнародны заклік прыняць удзел у 6-месячнай творчай дыстанцыйнай рэзідэнцыі пра… лічбавы #танец. Гэта праграма-канектар паміж танцавальнымі групамі і лічбавымі крэатарамі з розных міжнародных колаў на працягу доўгага перыяду сумеснай працы анлайн.
Для каго:
#танцоры, #харэографы, танцавальныя кампаніі + творчыя тэхнолагі (#digital_creatives)
Рэзідэнцыйныя праекты забяспечваюцца:
⁃ сістэмай захопу руху (2 касцюмы Perception Neuron v3 коштам 5000 USD, якія можна захаваць сабе),
⁃ адпаведным праграмным забяспечаннем (Unity і Unreal)
⁃ бюджэтам на творчасць £4500 (каля 6000 USD).
Праз семінары, навучанне і куратарства Ўніверсітэт будзе садзейнічаць развіццю супольнай лічбавай працы на ўласных умовах стваральнікаў, выкарыстоўваючы гэтыя інструменты.
«Goldsmiths Mocap Streamer» – гэта праграмны інструмент, які быў распрацаваны для вырашэння праблем, звязаных з ізаляцыяй і фізічным дыстанцыяваннем, спачатку падключаючы танцораў дыстанцыйна праз структуру для перадачы дадзеных з захопам руху, а пазней праглядаючы, якія віды эмацыйных, эстэтычных і афектыўных сувязяў можна было б усталяваць у віртуальных прасторах. Па-за непасрэднай заклапочанасцю пандэміяй, гэты інструмент можа мець значна больш шырокае прымяненне і, магчыма, стаць крытычным паваротным пунктам у 50-гадовай гісторыі эстэтычнай і тэхналагічнай эвалюцыі «тэлематычнай» практыкі, а таксама адкрыцця поля міжнароднага супрацоўніцтва з пункту гледжання даступнасці.
Гэты праект фінансуецца праз фонд AHRC у адказ на “Міжнародны год крэатыўнай эканомікі ў мэтах устойлівага развіцця 2021” ад ААН і, такім чынам, cкіраваны на стварэнне сеткі розных міжнародных танцавальных кампаній, якія звычайна не маюць доступу або магчымасці для развіцця і абмену. Больш шырокай мэтай з’яўляецца заахвочванне ўстойлівага і інклюзіўнага эканамічнага росту, стымуляванне інавацый, прадастаўленне магчымасцяў, пераваг і пашырэння правоў і магчымасцяў для ўсіх, а таксама захаванне ўсіх правоў чалавека.
Што падрыхтаваць:
– CV
– Кароткая біяграфія і спасылкі на папярэднюю працу
– Бягучы доступ да тэхналогій
– Ваша бачанне рэзідэнцыі
– Адносіны да любых маргіналізаваных супольнасцяў
Ддл: 18 лютага 2022
Сайт праграмы
#харэаграфія #VR #IT #інклюзія #правы_чалавека