Project Room №7 ​​у NiMAC, #КіпрNiMAC (Муніцыпальны цэнтр мастацтваў Нікасіі) абвесціў конкурс на ка…

Project Room №7 ​​у NiMAC, #Кіпр

NiMAC (Муніцыпальны цэнтр мастацтваў Нікасіі) абвесціў конкурс на канцэптуальныя прапановы афармлення выставачнай залы і праграмы ўключаных мерапрыемстваў для памяшкання Старой Электрастанцыі. Калі вы даўно хацелі арганізаваць сваю выставу з комплексам івэнтаў, вы маеце тыдзень, каб ухапіць гэты шанец!

Для каго: #творцы, #мастакі індывідуальна альбо групай

Праграма Project Room пачалася ў 2009 з мэтай даследаваць кіпрскі #арт-ландшафт, матывуючы мастакоў прапанаваць свае ідэі і падыходы да дыялогу з прасторай, рамкі ўспрымання і досведу. Праект ўвасабляецца ў вызначанай, кожны год новай, прасторы ўнутры Старой Электрастанцыі і такім чынам пераўтвараецца ў інкубатар – асяроддзе, якое спрыяе сінэргіі, разнастайнасці і эксперыментам. Кожны раз гэты канкрэтны праект з’яўляецца адкрытай і гнуткай прасторай, у якой пачаткоўцы і сталыя #мастакі могуць узаемадзейнічаць, мець зносіны і абменьвацца ідэямі праз існуючыя працы і мерапрыемствы. Праз альтэрнатыўныя івэнты, якія адбываюцца ў рамках праграмы (дыскусіі, тэарэтычныя прэзентацыі, выставы, перформансы і г.д.), Project Room па сутнасці, кідае выклік спосабам, якімі мы ўспрымаем і разумеем мастацтва сёння. Акрамя таго, праект накіраваны на мастацкія #даследаванні, эксперыментальныя выказванні і расследаванні, такім чынам спрыяючы пошуку новых кірункаў у сучасным мастацтве і істотнаму ўдзелу і разуменню сучасных спосабаў мыслення і мастацкай вытворчасці.

Што рыхтаваць:
⁃ наглядную прапанову па афармленні плошчы выставачнай залы (гл. па спасылцы)
⁃ тэкст да 500 слоў – абгрунтаванне прапановы, яе сувязі з філасофіяй праграмы і прасторы, + прапанова па магчымых паралельных дзеяннях, якія будуць часткай «працы».
⁃ сваю кароткую біяграфіяю.

Прапануецца:
У супрацы з творчай і тэхнічнай групай NiMAC
⁃ 3000 EUR на вытворчасць і тэхнічную падрыхтоўку праекта, каб яго можна было выставіць у красавіку – траўні 2022;
– падрыхтоўка выдання з вашымі працамі агульным коштам да 2500 EUR.

Ддл: 11 лютага 2022
Падрабязнасці

#візуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты

O P E N C A L L: Project Room #7 at NiMAC | NiMAC – Nicosia Municipal Arts Centre