Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Усім прывітанне!Ад сёння і на наступныя панядзелкі пры інфармацыйнай падтрымцы @BY_culture запускае…

*

Усім прывітанне!

Ад сёння і на наступныя панядзелкі пры інфармацыйнай падтрымцы @BY_culture запускаем штотыднёвую рубрыку – падборку гарачых і важных дэдлайнаў для тых, хто робіць культуру… у тым ліку, сваёй прафесіяй! 🙂

Арт-рэзідэнцыі ў Еўропе:
⁃ Творцам з розных кірункаў: HYBRIDA (Швецыя) запрашае прапрацаваць тэму [CAPTURE] і/альбо далучыцца да менеджараў праграмы – да 15.02.
⁃ Мастакам у выгнанні, якія ўжо жывуць альбо гатовыя жыць у Берліне: можна падацца праграму рэзідэнцый і абмену HIER & JETZT:Connections – да 13.02.
⁃ Для творцаў шырокага спектру сфер: SAFEMUSE – бяспечная рэзідэнцыя на 6 месяцаў у Осла, Нарвегія, – да 15.02
⁃ Майстроў, мастакоў, дызайнераў, музыкаў запрашае на сакавік-красавік зробленая беларусамі для беларусаў арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” (Варшава) – да 15.02.
⁃ Мастакам і куратарам: магчымасць прапанаваць канцэпцыю сваёй выставы і ўвасабіць яе ў арт-прасторы ў сталіцы Кіпра – да 11.02
⁃ Тым, хто цікавіцца сумежжам мастацтва і навукі: набор на летнюю школу Resonances IV SciArt – да 15.02

Конкурсы і фестывалі:
⁃ Для музыкаў: фестываль OneBeat прымае заяўкі на OneBeat Virtual 2022 – да 11.02
⁃ Для фатографаў: конкурс партфоліа ад японскага музея Kiyosato Museum of Photographic Arts – да 10.02
⁃ Прадстаўнікам перфарматыўных мастацтваў: адборачны конкурс на фестываль Mittelyoung у Італіі – да 16.02

А таксама:
⁃ Менеджарам з інавацыйным мысленнем: моцная адукацыйная анлайн-праграма па менеджменце ад Шведскага Інстытута – да 13.02
⁃ Маладым і лёгкім на пад’ём: валанцёрская праграма ў Германіі па працы з моладдзю – да 12.02
⁃ Актыўным студэнтам: набор на Study Tours to Poland – да 11.02
⁃ Менеджарам грамадска-культурніцкіх праектаў: новы конкурс грантаў ад ForumCiv – да раніцы 14.02