Гранты на творча-журналісцкія праекты ад Eyebeam Center for the Future of Journalism, #ЗШАECFJ – гэт…

Гранты на творча-журналісцкія праекты ад Eyebeam Center for the Future of Journalism, #ЗША

ECFJ – гэта эксперыментальная праграма вылучэння грантаў, якая падтрымлівае творцаў, якія займаюцца інавацыйнымі і выкрывальнымі журналісцкімі працамі для буйных СМІ. [верым, што сярод падпісантаў і ў коле вашых знаёмых ёсць, каму такую планку прапанаваць]

«Часам #мастакі могуць выказваць праўду значна больш эфектыўна, чым праз прамое тлумачэнне. Мы спадзяемся, што гэта можа стаць сродкам супрацьдзеяння дэзынфармацыі, якая выкарыстоўваецца супраць усіх нас». – Крэйг Ньюмарк, заснавальнік праграмы

Для каго: творцы і каманды #творцы + #журналісты
Грантавая падтрымка
складае 500- 5000 USD на праект.
Прымаюцца розныя фарматы, у тым ліку: #тэксты, #фатаграфія, #аўдыё і #відэа. Таксама вітаюцца заяўкі з ідэямі доўгатэрміновых, інтэнсіўных даследчыцкіх праектаў. Працы павінны быць на ангельскай мове.

Тэматыка:
• Канфідэнцыйнасць дадзеных
• Роля тэхнікі ў грамадстве
• Выбары 2020 [маюцца на ўвазе выбары ў ЗША, але пад фармулёўку мы пасуем ]
• Кампаніі палітычнага ўплыву
• Выпрабаванне шкодных тэхналогій
• Процідзеянне дэзынфармацыі
• Штучны інтэлект

Ддл: заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.
Сайт праграмы

#конкурс_грантаў #грант #медыя #даследванні #междысцыплінарныя_праекты