Пачынаецца прыём заявак у арт-рэзідэнцыю “Дома творцаў”, якая адбудзецца ў Варшаве ў сакавіку і красавіку гэтага году. Тэма рэзідэнцыі: традыцыйная беларуская культура.
У сакавіку запрашаюцца майстры, мастакі, дызайнеры, якія ўжо займаюцца традыцыйным мастацтвам, а таксама і тыя, каму цікава тэма традыцыі і стварэнне сучасных твораў мастацтва прысвечаных гэтай тэматыцы. У красавіку на рэзідэнцыю запрашаюцца этна-музыкі (інструменталісты і спевакі) Апошні дзень прыёму заявак: 15.02.2022 уключна.