Праверце, ці суадносяцца з вашай грамадска-культурніцкай дзейнасцю мэты праграмы:
Ёсць два лоты:
1. Павышэнне кваліфікацыі лічбавых кампетэнцый моладзі ў цяжкім становішчы, заахвочванне прадпрымальніцтва і падтрымка адпаведнай сеткавай супрацы і партнёрстваў. Бюджэт #грант’а: 250 000 да 300 000 EUR.
2. Развіццё моладзевага сацыяльнага прадпрымальніцтва і навыкаў кіравання кар’ерай з акцэнтам на зялёнай і лічбавай эканоміцы і падтрымцы сумежнай сеткавай супрацы і партнёрстваў. Бюджэт: 800 000 – 1 000 000 EUR.
Патрабаванні:
⁃ праекты павінны быць прадстаўлены групай з 3-6 арганізатараў: вядучы заяўнік + мінімум 2 сузаяўнікі з мінімум 2 краін УП
⁃ прапанаваныя дзеянні павінны адбыцца мінімум у 3 краінах УП
⁃ працягласць праекта – ад 18 да 30 месяцаў.
Ддл: 14 сакавіка 2022
Інфармацыйная анлайн-сесія па конкурсе адбудзецца 8 лютага.
Падрабязнасці тут
#конкурс_грантаў #грант