Часопіс «maybe. magazine for analogue photography» шукае #фота на тэму ўзаемадзеяння мастацтва і навукі.
Гэты новы часопіс прысвечаны аналагаваму фотамастацтву, для свайго другога нумара супрацоўнічае з цэнтрам супольных даследаванняў Гейдэльбергскага універсітэта IsoQuant, таму:
працы павінны адлюстроўваць мастацкі погляд на навуку або знаходзіцца пад уплывам навукі або навуковага метаду. Пераважна, каб прадстаўленыя працы былі звязаны з метадам аналагавай і эксперыментальнай фатаграфіі.