Пісьменніцкая стыпендыя на год (!) у Грацы, #Аўстрыя [Нарэшце прапанова літаратарам! Да таго ж, пацверджаная папярэднім удзелам у ёй беларускі]
З 1997 года ў мэтах літаратурна-культурнага абмену, а таксама падтрымкі знешніх кантактаў з літаратурнай сцэнай Граца Дэпартамент культуры горада прысуджае літаратурную стыпендыю «Grazer Stadtschreiber:in».
Тэрмін: верасень 2022 – жнівень 2023 (не менш за 8 месяцаў)
Для каго:#літаратары / #аўтары, #драматургі: ⁃ якія працуюць у сферах: #проза, #паэзія, #тэатр, ⁃ з базавымі ведамі нямецкай, ⁃ якія маюць 1+ літаратурнае выданне (не самвыдат); 5+ апублікаваных тэкстаў у часопісах/анталогіях; або 2 ўжо выдадзеныя ў эфір або апублікаваныя радыёп’есы; ⁃ з актыўнай схільнасцю да творчага дыялогу, ⁃ праектнай ідэяй на час стыпендыі.
Прадастаўляецца: ⁃ кватэра ў Cerrini-Schlössl на Schlossberg; ⁃ штомесячная #стыпендыя 1 300 EUR. Ддл: 31 сакавіка