падзяляе каштоўнасці правоў чалавека і арыентуецца ў актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі; валодае беларускай, рускай і польскай мовамі, валоданне ангельскай мовай – дадатковы плюс; камунікабельны, адказны, уважлівы, дакладны, сумленны, працаздольны, мае арганізатарскія здольнасці; арыентуецца ў польскім заканадаўстве для недзяржаўных арганізацый (або можа аператыўна авалодаць неабходнымі ведамі і быць на сувязі з адпаведнымі экспертамі).
Што ўваходзіць у абавязкі:
арганізацыя і каардынацыя эфектыўных працоўных працэсаў; падрыхтоўка і афармленне офіснай дакументацыі і вядзенне дакументаабарота; камунікацыя з партнёрамі, контрагентамі, спецыялістамі ўнутры каманды, сябрамі арганізацыі; праца з календаром, поштай, месенджарамі; выкананне іншых службовыя даручэнняў.
Рэзюмэ і матывацыйны ліст дасылайце на адрас [email protected] з пазнакай “адміністратар” да 21 лютага.