bioAREALab– міждысцыплінарны праект пра сувязь цела, музыкі наваколля, Бухарэст, #Румынія
Шукаюцца: артысты (#музыкі, #танцоры, #харэографы і інш.), гатовыя выйсці з зоны камфорту, даследваць новыя сродкі самавыражэння праз мастацтва ў дыялогу «#харэаграфія – сучасная #музыка».
На працягу 10 дзён удзельнікаў лабараторыі чакаюць рэпетыцыі, выезды на прыроду, майстар-класы і імправізацыі, выступленні. Скончыцца праект круглым сталом і нефармальнай прэзентацыяй вынікаў.
Умовы: – ганарар, – суткавыя і бескаштоўнае пражыванне ў здымных кватэрах. Выдаткі на транспарт аплочваюць самі ўдзельнікі.
Што неабходна: – матывацыйны ліст, – 2 фатаздымкі (партрэтны і мастацкі), – спасылкі на ўласныя працы, – CV.