Анлайн-курс па сацыякультурным праектаванні «Майстэрня карысных праектаў».Супер-магчымасць для тых, …

Анлайн-курс па сацыякультурным праектаванні «Майстэрня карысных праектаў».

Супер-магчымасць для тых, каму неабходна матывацыя і падтрымка ў рэалізацыі ўласнай ідэі.

У супрацоўніцтве з ментарамі, настаўнікамі і псіхолагамі вы навучыцеся ствараць праекты паэтапна: распрацоўка ідэі, рэалізацыя прататыпа і паўнавартасная рэалізацыя невялікага праекта.

Для каго: матываваныя беларусы і беларускі ад 18 да 27 год.

Ідэі і фарматы могуць быць самымі рознымі, але яны павінны быць карыснымі грамадству. Арганізатары дапамогуць прыдумаць ідэю, калі гэта неабходна.

Што чакаць:
дынамічнае навучанне (вебінары, праца ў групах, відэаўрокі, дадатковыя матэрыялы),
пастаянная зваротная сувязь,
нэтворкінг і ўзаемападтрымка,
ментарскае суправаджэнне,
псіхалагічная падтрымка.

Калі: 18 красавіка – 18 жніўня.
Усе мерапрыемствы праходзяць анлайн а 18-ай гадзіне ў панядзелак, аўторак, чацвер. Сустрэчы з ментарамі – па нядзелях у зручны час.

Ддл: 3 красавіка.
Сайт арганізатараў.

#праект #грамадскія_праекты