Рэзідэнцыя Arts in Residiens у чатырох гарадах Францыі для куратараў і мастацтвазнаўцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя Arts in Residiens адразу ў 4 гарадах Францыі.

Для каго: #куратары #мастацтвазнаўцы з рэгулярнай дзейнасцю.

На працягу двух месяцаў з 5 верасня па 6 лістапада ўдзельнікі будуць вандраваць па гарадах Францыі, дзе іх будуць прымаць:
– Maison Salvan (Тулуза),
– Цэнтр мастацтваў Фернана Лежэ (Пор-дэ-Бук),
– MEMENTO (Ош),
– thankyouforcoming (Ніца).

Галоўнае патрабаванне – быць даступным для сустрэч і дыялогу з мясцовымі сцэнамі і кантэкстамі ў кожным горадзе.

Што прапануюць:
– стыпендыя 4 000 EUR,
– камандзіровачныя выдаткі да 1 500 EUR,
– пакрыццё ўсіх перасоўванняў паміж арганізацыямі, якія прымаюць рэзідэнтаў.

На кожнай пляцоўцы куратар атрымае:
– жыллё,
– працоўнае месца+інтэрнет,
– персанальнае настаўніцтва з боку кожнай структуры і падтрымка ад Arts in Residiens.

Што падрыхтаваць:
– заяву,
– матывацыйны ліст,
– апісанне куратарскага досведу і праблематыкі даследвання,
– CV/біяграфія/экспазіцыя праектаў у якасці куратара,

Ддл: 13 красавіка.
Падрабязней.
Заяўка.

#Францыя #даследванні