Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA збірае заяўкі на удзелPRADMOVA – гэта пляцоўка для камунік…

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA збірае заяўкі на удзел

PRADMOVA – гэта пляцоўка для камунікацыі паміж удзельнікамі літаратурнага працэсу і кніжнай сферы: выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі.

#фестываль ладзіцца з 2018 года, апошні раз паспеў адбыцца ў кастрычніку 2020-га ў Мінску, а зараз анансаваны на чэрвень 2022 ў фармаце аднадзённых івэнтаў у ажно 4 гарадах:
Тбілісі: 4 чэрвеня
Кракаў: 11 чэрвеня
Варшава: 18 чэрвеня
Вільнюс: 25 чэрвеня.

Цэнтральнай тэмай фестываля стане паняцце дома.

Праграма ўключае дзясяткі мерапрыемстваў:
– лекцыі і дыскусіі па філасофіі, гісторыі і літаратуры
– прэзентацыі кніг
– цырымоніі ўручэння літаратурных прэмій
– мастацкія выставы.

Да ўдзелу запрашаюцца:
#пісьменнікі, #паэты, філосафы, #журналісты, #музыканты – усе, чыё жыццё звязана з #літаратура‘й і выдавецкай дзейнасцю.

Вітаюцца прапановы на афлайн- і анлайн-мерапрыемствы.

Ддл: 25 красавіка

Больш інфармацыі пра ўмовы ўдзелу і форма заяўкі.