Дабрачынны аўкцыён «Мастакі для Украіны» у Глазго, Шатландыя.Усе сродкі з продажу будуць накіраваны…

Дабрачынны аўкцыён «Мастакі для Украіны» у Глазго, Шатландыя.

Усе сродкі з продажу будуць накіраваны ў Культурны цэнтр Варшавы, які займаецца дапамогай уцекачам ад вайны.

Якія працы можна заявіць: #гравюра #жывапіс #плакат #фатаграфія #скульптура і інш.

Галерэя не бярэ камісію з аўкцыённых продажаў і просіць па магчымасці ахвяраваць творы мастацтва. Калі вы не можаце прадаставіць працу бясплатна, галерэя выплаціць вам да 50% ад канчатковай сумы продажу.

Для таго, каб прыняць удзел неабходна звязацца з арганізатаркай Келлі па адрасе [email protected].

З пазнакай тэмы «Мастакі для Украіны» неабходна даслаць:
кароткую біяграфію + спасылкі на сайт і сацыяльныя сеткі,
колькасць прац і мінімальныя кошты за кожную, калі ёсць,
назву -ы працы,
памеры прац -ы,
ці ёсць рамка ў камплекце,
ці ёсць адсотак камісіі,
ці зможаце даслаць творы мастацтва да 20 красавіка.

Ддл: 19 красавіка.
Падрабязней.

#мастакі #фатографы #ілюстратары #творцы