Дабрачынны аўкцыён карцін ад Студэнцкага аб’яднання мастацтваСабраныя грошы пойдуць на падтрымку ўк…

Дабрачынны аўкцыён карцін ад Студэнцкага аб’яднання мастацтва

Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку ўкраінскай моладзі, пацярпелай ад вайны і маладых беларускіх творцаў – аўтараў работ.

Усе прадстаўленыя лоты – карціны – аб’ядноўвае рэфлексія на тэму рэвалюцыі, гвалту, рэпрэсій і вайны.

Мэта арганізатараў аўкцыёну – не толькі паказаць моцную сувязь беларусаў і ўкраінцаў, нашую салідарнасць, а дапамагчы фінансамі пацярпелым ад вайны. Грошы будуць пералічаны на спецыяльны рахунак дапамогі Akademii Sztuk Pięknych we Wrocławiu.

Стаўкі прымаюцца ў 2 этапы.

1⃣ Адкрыццё аўкцыёну
22 красавіка з 18:25 да 21:00
Лоты, якія збяруць фіксаваную суму і больш, здымаюцца з аўкцыёну і дасылаюцца пераможцам.

2⃣ Працяг аўкцыёну
23 красавіка 12:00 да 26 красавіка 12:00
На гэтым этапе не будзе фіксаванай сумы. Пасля закрыцця аўкцыёну лот забірае той, хто зрабіў апошнюю вышэйшую стаўку.

Транспартаванне карцін пакрывае пакупнік. Арганізатары могуць дапамагчы з лагістыкай.

Сайт арганізатараў
#мастацтва