Выстава адкрыецца з 10 чэрвеня ў Мінску. У складзе экспазіцыі: – 64 літаграфіі Марка Шагала, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету і над якімі мастак працаваў цягам двух дзесяцігоддзяў свайго жыцця; – 24 работы з серыі “Вокны Іерусаліма», якія з’яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.
Калі вам падаецца, што вашыя працы змогуць гарманічна дапоўніць экспазіцыю, абавязкова прапануйце іх на выставу.
Неабходна даслаць: фота максімум 5 вашых прац + іх апісанне на opencall @ libra-gallery.com з пазнакай “Для выставы “Шагал. La Bible”».⠀ ⠀ Ддл: 15 траўня ўключна. Вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 31 траўня.