Два анлайн-трэнінгі па must-have навыках ад Free Belarus Center і ўкраінскай установы Action Instit…

Два анлайн-трэнінгі па must-have навыках ад Free Belarus Center і ўкраінскай установы Action Institute. Ужо на гэтым тыдні!

Для каго: грамадскія #актывісты, #валанцёры.

1⃣ Двухдзённы анлайн-інтэнсіў па бяспецы

Вы даведаецеся:
як абараніць свой камп’ютар і мабільны тэлефон,
як падрыхтавацца да ператрусу і што рабіць, калі падрыхтавацца не паспелі,
як бяспечна паводзіць сябе пры затрыманні.

Правядуць #трэнінг Наста Лойка, экспертка беларускай праваабарончай арганізацыі Human Constanta, і ананімны трэнер-спецыяліст па лічбавай бяспецы з 10-ці гадовым досведам працы з беларускімі праваабаронцамі.

Калі:
– 26 красавіка ў 19:00 па Мінску: лічбавая бяспека;
– 27 красавіка ў 18:30 па Мінску: як паводзіць сябе пры ператрусах і затрыманнях.
Ддл: 25 красавіка.
Рэгістрацыя

2⃣ Анлайн-трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці

Падчас трэнінгу вы зможаце:
знайсці свае падмуркі для псіхалагічнай устойлівасці,
атрымаць простыя і ясныя інструкцыі і тэхнікі для самадапамогі,
навучыцца браць стрэс пад свой кантроль,
– папрацаваць над вашымі пытаннямі па тэме.

Спікерка: Марта Скугарава – гештальт-тэрапеўтка, практыкуе ў сферы прапрацоўкі наступстваў траўматычнага досведу, вядзе групу падтрымкі для жанчын-мігрантак.

Калі: 30 красавіка.
Ддл: 29 красавіка.
Рэгістрацыя

#актывізм