Вітанні! Актуалізуем спіс дэдлайнаў у бліжэйшыя 7-10 дзён. Не забудзьцеся зазірнуць у папярэднюю пад…

Вітанні! Актуалізуем спіс дэдлайнаў у бліжэйшыя 7-10 дзён. Не забудзьцеся зазірнуць у папярэднюю падборку – там шмат цікавага.

Да 25 красавіка можна паспець:
– практыкуючым творцам з любой дысцыпліны – падацца на конкурс даследчага праекта «Petchwork»;
– даслаць AR і відэатворы на «Месяц лічбавага мастацтва ў Парыжы»;
– круглы стол “Гарады з разрозненай памяццю: еўрапейскі погляд на пераадоленне траўмаў мінулага».
Нагадаем і пра цыкл анлайн-сустрэч “Спадчына як кісларод” ад ІКАМОС-Беларусь. Спікерка на гэтым тыдні – Вера Дзядок з тэмай Небяспечная спадчына. Фармаванне ідэнтычнасці праз музейныя калекцыі”.

27 красавіка – творцам у кіно і відэавытворчасці – дэдлайн на семінар ад Школы прасоўвання фільмаў SOFA, на якім прадставяць агляд магчымасцяў прафесійнага асваення новых рынкаў і сфер, а таксама метадаў і стратэгій развіцця праектаў у сітуацыі вайны.

Да 30 красавіка:
– пісьменнікам, куратарам, мастацкім даследчыкам – рэзідэнцыя мастацкага пісьма ад Contemporary Art Stavanger;
– харэографам – рэзідэнцыя Citofonare PimOff для падтрымкі новых танцавальных праектаў;
– музыкам, кампазітарам, саўнд-дызайнерам – платформа інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва SHAPE+.

Да 1 траўня:
– студэнтам класічнай музыкі 16-26 год – Акадэмія Морыцбургскага фестываля;
– мастакам, пісьменнікам, дызайнерам, чые даследванні спалучаюць мастацтва і навуку, – рэзідэнцыя ад фонда Уромана ў Акадэміі Яна ван Эйка;
– мастакам з пацверджаным досведам – рэзідэнцыя выяўленчага мастацтва ў Maltfabrikken.

Да 2 траўня:
– для творцаў, што працуюць з AR, VR і іншым тэхналогіямі, ствараючы іммерсіўнае мастацтва, – рэзідэнцыя Spektrum.

Да 4 траўня:
– мастакам – рэзідэнцыя і фестываль вулічнага мастацтва ад Інстытута гарадскіх пытанняў у Любляне, #Славенія;
– творцам, якія ствараюць інтэрактыўныя інсталяцыі, відэапраекцыі, канструкцыі, – Міжнародны фестываль вольнага мастацтва святла пад адкрытым небам Fjord Oslo.