#фонд падтрымкі адукацыйных абменаў прымае заяўкі на атрыманне 100 літоўскіх стыпендый для навучання на магістратуры/праграме інтэграцыйнага навучання ў ВНУ Літвы.
Фінансаванне даступна беларусам, вылучаць 20 грантаў.
Штомесячная стыпендыя складае 420 EUR. Памер гранта абмежаваны і не можа быць вышэй за дзяржаўную стандартную цану навучання.
Патрабаванні:
– ступень бакалаўра/210 крэдытаў ECTS у ВНУ Літвы,
– афіцыйны ліст пра прыняцце на вочнае навучанне ў магістратуру літоўскага ВНУ,
– валоданне мовай навучання на ўзроўні В2.
Важна: #грант – асобная працэдура, якая не ўплывае на паступленне на вочныя праграмы магістратуры літоўскіх ВНУ. Арганізатары рэкамендуюць спачатку падаваць дакументы на магістратуру, а ўжо пасля – на стыпендыю.
Што даслаць:
– асабістая/кантактная інфармацыя,
– падпісаная Дэкларацыя гонару,
– падцверджанне валодання мовай,
– матывацыйны ліст,
– 1 рэкамендацыйны ліст,
– асобныя дакументы для вочнага і інтэграванага навучання.
Ддл: 9 траўня
Падрабязней
#даследванні #даследчыкі #студэнты
Call for applications for full-time master’s degree or integrated studies at Lithuanian higher education institutions is now CLOSED! *** Education Exchanges Support Foundation is opening a Call for applications for 100 Lithuanian state scholarships for full…