Для каго: #мастакі і #творцы розных накірункаў, а таксама кожны зацікаўлены.
Заклікаюць пашырыць межы творчасці і дазволіць іншым убачыць свет вашымі вачамі. З дапамогай мастацтва зрабіце нерэальнае рэальным, а немагчымае – магчымым.
Пераможцаў абяруць журы, а таксама галасы гледачоў (20% ад агульнага бала).
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца на платформе і даслаць сваю працу.
Агульны прызавы фонд складае 100 000 USD. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000 USD. Прадугледжаны прызы прадукты ASUS, зніжкі за лістынг NFT і рэкламу.