Шукаецца кансультант(-ка) для правядзення арганізацыйнай дыягностыкі і складання плана арганізацыйнага развіцця Беларускай Рады культуры на 2022-2023 гады.
Паводле запланаваных арганізацыяй вынікаў, неабходна атрымаць прапановы (рэкамендацыі) па наступных пытаннях:
1. Ацэнка агульнага, праектнага і фінансавага менеджменту арганізацыі.
2. Устойлівасць арганізацыі агулам (інстытуцыйная; пераемнасць; дыверсіфікацыя фінансавых крыніц і інш.).
3. Сацыяльны капітал арганізацыі, яе public relations.
Метадалогія дыягностыкі і выпрацоўкі рэкамендацый чакаецца менавіта ад эксперта(-кі).
Месца правядзення дыягностыкі: краіна пражывання эксперта, анлайн сустрэчы; для семінараў і афлайн сустрэч – Літва.
Тэрміны задання: з 15 мая па 31 жніўня 2022 (з магчымасцю падаўжэння па суправаджэнні працэсу арганізацыйнага развіцця ў верасні 2022 – маі 2023), 26 эксп. дзён.
Фармат удзелу: індывідуальна, камандай ці арганізацыяй.
Патрабаванні да экспертаў:
⁃ як мінімум Master’s Degree Academic level у галіне менеджменту, сацыяльных і гуманітарных навук ці эквівалентны. Уласныя публікацыі ў гэтай сферы з`яўляюцца перавагай;
⁃ пацверджаны досвед (10+ год) у сферы арганізацыйнага развіцця і кансультавання па пытаннях менеджменту і фінансавага менеджменту ў некамерцыйным сектары;
⁃ пацверджаны досвед удзелу ў праектах/праграмах міжнароднага супрацоўніцтва ў краінах Усходняй Еўропы (Усходняга партнёрства), ці ў рэгіёне Еўразіі;
⁃ навыкі арганізацыі групавой камунікацыі;
⁃ пацверджанае веданне ў галіне метадалогіі колькасных і якасных даследаванняў;
⁃ моцныя навыкі міжасобаснай камунікацыі. Беларуская і руская мовы абавязковыя.
Для падачы заяўкі дасылайце CV на [email protected]
Ддл: 12 траўня 2022
Толькі short-listed кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе.